- попрадкі
- папрадкі (попрадкі), -ак
адз. няма.
Сбор женщин в чьей-либо хате, чтобы прясть кудель.Машэкі імем сталі маткі пужаць, калышучы, дзяцей, а кумкі, збегшысь на папрадкі, аб ім шаптаць адна аднэй. Купала. Узяць тыя самыя попрадкі... Колькі працы над гэтым ільном, часта галодныя - з адной чорствай скарынкай, а збяруцца ў места дзяўчаты і за гэтай няшчаснай зрэбнаю ніткаю - вясёлыя песні. Мурашка. Помню даваенныя доўгія асеннія, зімовыя вечары, тыя, у якія да нас у хату іншы раз збіраліся на попрадкі жанчыны. Сачанка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.